Былога супрацоўніка МНС прысудзілі да 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму

25/02/2021 - 09:13
Рыгор Давыдаў з бацькамі / spring96.org​

Былога супрацоўніка МНС Рыгора Давыдава прысудзілі да 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за "ўдзел у масавых беспарадках", паведамляюць праваабаронцы. Менавіта такое пакаранне для яго прасіла пракурор Аліна Кас'янчык​, вядомая тым, што падтрымлівала абвінавачванне на працэсе над журналісткамі тэлеканала "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай.

Давыдаў — былы супрацоўнік МНС, звольніўся адтуль у 2019-м годзе. Паводле версіі абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года недалёка ад ГЦ "Рыга" ён нібыта здзейсніў не некалькі кідкоў "нявызначанымі прадметамі" ў бок праезнай часткі і спецтранспарту. Пацярпелых у гэтай справе няма. Сведкі таксама не змаглі пазнаць у Давыдаве чалавека, які актыўнічаў 10 жніўня ў раёне "Рыгі".

Сам Давыдаў сваёй віны не прызнаў, у судзе ад дачы паказанняў адмовіўся. Раней падчас следства ён казаў, што ў беспарадках не ўдзельнічаў і сышоў, як толькі міліцыя пачала разганяць людзей.

Падчас апошняга слова Рыгор Давыдаў папрасіў прабачэння ў бацькоў за тое, што ім давялося перажыць, а таксама падзякаваў усім за падтрымку. Ён гэтак жа нагадаў, што шмат гадоў працаваў выратавальнікам, дапамагаў людзям. Ён даваў прысягу і ведае, што такое закон. Давыдаў настойвае, што не парушаў закон і не рабіў таго, у чым яго абвінавачваюць.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі