Былога дырэктара вучэбна-вопытнага прадпрыемства БДУ асудзілі на 7 гадоў

09/08/2016 - 15:31

Былога дырэктара вучэбна-вопытнага прадпрыемства Беларускага дзяржуніверсітэта "Шчамысліца" асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Таксама яго пазбавілі права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў. Як паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама Уладзімір Емельянаў, у 2009-2015 гадах чыноўнік атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дамоваў арэнды памяшканняў, якія належалі прадпрыемству. Агулам у якасці хабараў ён атрымаў 123 700 долараў і больш за 73 тысячы еўра.

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці адзначае, што была расследавана адразу 21 крымінальная справа. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі