Былая жонка Эшлі Коўла рэкламуе шампуні "Вітэкс"

03/07/2018 - 08:10

Кампанія "Вітэкс" у рэкламе новага шампуня выкарыстала фота брытанскай мадэлі Шэрыл Коўл. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў уважлівы пакупнік.

Пасля заўвагі "Вітэкс" замяніла фота Шэрыл Коўл на стоковае. Яно шматкроць выкарыстоўваецца ў рэкламе касметыкі па ўсім свеце. Прадстаўнік кампаніі падзякавала пакупніку за ўважлівасць, дадаўшы, што "адбылося непаразуменне".

Тым не менш, у рэкламнай газеце "Свет касметыкі" беларускія шампуні па-ранейшаму рэкламуюцца фатаграфіяй Шэрыл Коўл.

Шэрыл Коўл вядомая як артыстка, мадэль і былая жонка англійскага футбаліста, экс-абаронцы "Арсенала", "Чэлсі" і "Ромы" Эшлі Коўла. У 2010 годзе, пасля таго, як стала вядомая аб здрадах з боку футбаліста, зорная пара разыйшлася. Сёння Шэрыл сустракаецца з салістам бойз-бэнда One Direction Ліамам Пэнам. У пары ёсць сын.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі