Фота: polsha24.com
Існуе вялікая верагоднасць, што ўжо ў 2019 годзе кошт шэнгенскіх візаў для грамадзян Беларусі зменшыцца. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На страже" распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік Аляксей Бягун.
"Мы закончылі перамовы і кансультацыі з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза па адпаведным пагадненні аб аблягчэнні візавых фармальнасцей, яно цалкам узгоднена і гатова да парафіравання і ўнутрыдзяржаўных працэдураў.
Плануем, што апошні раўнд перамоваў адбудзецца ў бліжэйшай будучыні. З улікам прыкметнага пацяплення ў пэўных сектарах узаемнага супрацоўніцтва спадзяемся, што пасля падпісання адпаведных дакументаў ужо ў 2019 годзе нашы грамадзяне змогуць плаціць за візы істотна менш".