Букмекеры паставілі на "Еўрабачанне-2018". Беларусь — у першай дваццатцы

29/01/2018 - 08:52

Еўрапейскія букмекеры пачалі прымаць першыя стаўкі на фаварытаў "Еўрабачання-2018". Як ні дзіўна, Беларусь упершыню за 15 гадоў не замыкае спіс букмекерскіх ставак, а ўваходзіць у першую дваццатку фаварытаў. 


Напрыклад, у панядзелак 29 студзеня англійская кампанія Ladbrokes Coral прымае стаўкі на перамогу Беларусі ў конкурсе з каэфіцыентам 25 — гэта 18-е месца ў фінале ў агульнай табліцы краін-удзельніц.

Міжнародны сайт аб "Еўрабачанні" eurovisionworld.com, які публікуе аналіз ставак адразу некалькіх еўрапейскіх кантор, вызначае для Беларусі 20-е месца з 43-х магчымых. 

29 студзеня ў Лісабоне стане вядома, у якім паўфінале выступіць прадстаўнік нашай краіны на "Еўрабачанні-2018". Беларускі пераможца будзе вызначаны 16 лютага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі