Будзь разумны. Будзь як Зміцер

25/01/2016 - 12:11

У пачатку года інтэрнэт займеў новага героя мемаў — Біла. Ягоныя простыя парады маюць ужо 1,5 млн падпісчыкаў у фэйсбуку. Нядаўна пра мем "Be like Bill" ("Будзь як Білл") нават напісаў BBC.


Аўтар "Біла" — інтэрнэт-прадпрымальнік з Малдовы Яўгеній Крайтору, які цяпер жыве ў Мілане. Яго ідэя ў тым, што Білам можа быць кожны. Для гэтага трэба ўмець жартаваць з сябе і разумець, што часам робіш тое, што раздражняе іншых.


Першая парада Біла гучыць так: "Біл сядзіць у інтэрнэце. Біл бачыць нешта, што яго кранае. Біл праходзіць міма. Біл разумны. Будзь як Біл".

 

Парады Біла ўжо пераклалі на шмат моваў, а мы вырашылі адаптаваць Біла і прыдумалі свае парады, блізкія беларусам.


Знаёмцеся — Зміцер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі