БТ распавяло, хто замест Саладухі сеў на шпагат паміж танкамі (відэа)

11/08/2017 - 06:22

Тэлеканал “Беларусь 1” распавёў, хто замест спевака Аляксандра Саладухі сеў на шпагат паміж танкамі. У пачатку жніўня быў паказаны тызер праграмы “Спецыяльны рэпартаж”, у якім гэта нібыта робіць сам Саладуха. Аднак агульнага плану не было, ды і Аляксандр “зусім не Жан-Клод ван Дам”.

Тады Еўрарадыё выказала меркаванне, што замест спевака гэта зрабіў каскадзёр Дзяніс Блахін, які раней сядаў на шпагат паміж БелАЗамі ў руху. У каментары ён не пацвердзіў гэтага, але і не абверг. Цяпер жа “Беларусь 1” зняла ўсе пытанні: гэта сапраўды быў Блахін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі