Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі падзякавала людзям, якія выказалі спачуванні з нагоды смерці каралевы Лізаветы ІІ і прынеслі кветкі да амбасады.
"Вялікі дзякуй за ўсе кветкі і выказванні спачування, якія мы атрымалі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску", — гаворыцца ў паведамленні ў Твітары.
Каралева Лізавета ІІ памерла 8 верасня ва ўзросце 96 гадоў. Гэта стала значнай падзеяй для ўсяго свету. Шануючы памяць каралевы, да брытанскіх амбасадаў прыходзілі людзі з кветкамі.
У Беларусі, аднак, да амбасады прынеслі толькі некалькі букетаў. Хутчэй за ўсё, гэта тлумачыцца бояззю рэпрэсій: нават прыход з кветкамі да амбасады сілавікі могуць палічыць несанкцыянавай акцыяй, што пацягне за сабой арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут