Брытанскаму прэм’еру Тэрэзе Мэй прапануюць пайсці ў адстаўку

24/03/2019 - 08:59

Брытанскаму прэм’еру Тэрэзе Мэй прапануюць пайсці ў адстаўку. Як перадае Бі-Бі-Сі, толькі ў такім выпадку парламент зможа падтрымаць яе варыянт пагаднення аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза (“брэксіт”).

У той самы час брытанскія выданні паведамляюць, што міністры ўраду Мэй увайшлі ў змову супраць яе. У сераду, 20 сакавіка Мэй абвінаваціла парламент у сабатажы “брэксіта”, пасля таго, як у другі раз адхілілі яе варыянт пагаднення з ЕС. Невядома, ці паспрабуе прэм’ер правесці дакументы праз парламент у трэці раз.

На наступным тыдні, які пачнецца 25 сакавіка, Тэрэза Мэй можа страціць кантроль над працэсам “брэксіта”. Ужо ў сераду, 27 сакавіка на галасаванне ў парламент могуць вынесці шэсць новых варыянтаў, сярод якіх — адмена выхаду з ЕС і другі ўсенародны рэферэндум па гэтым пытанні.

Еўрапейскія лідары пакуль пагадзіліся перасунуць дэдлайн выхаду Брытаніі з ЕС з 29 сакавіка на 12 красавіка. Калі парламент ухваліць варыянт Мэй, Брытаніі дадуць адтэрміноўку да 22 траўня.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі