Brutto выпусцілі альбом "Родны край"

14/09/2015 - 10:01

Гурт Сяргея Міхалка Brutto выпусціў свой другі альбом пад назвай "Родны край". Кружэлка падводзіць вынік таго, чым займалася новая каманда былога лідара "Ляпіса" з моманту выхаду дэбютніка (дарэчы, паміж альбомамі год розніцы). І калі на першым альбоме Міхалок ставіў перад сабой мэту "завязаць" з мінулым з дапамогай мячоў і гракоў, то цяпер ён і яго новыя таварышы вяртаюцца да "анарха-панка".

 

"Калі там былі асацыяльныя песні і ніякай палітыкі, тут будзе палітыка. Калі там было мала музыкі, то тут будзе музыка",распавёў Міхалок пра пласцінку у інтэрв'ю ўкраінскаму выданню "Шо".


Дыск складаюць 12 песень з гаваркімі назвамі "Реввоенсовет", "Партизан Rock" і г.д. Сюды ж трапілі і новыя версіі "Воинов света" і "Священного огня".

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі