У суботу, 12 траўня, прайшлі тры матчы ў рамках 7 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Брэсцкае “Дынама” ў сябе дома ўпэўнена перамагло “Віцебск” — 3:1. Дынамаўцы пакуль з 9 ачкамі займаюць 7-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату, а “Віцебск” размяшчаецца на 5-м радку і мае 11 ачкоў.
“Гомель” разышоўся з мірам з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0. У гомельскай каманды 4 ачкі і 14-е месца, у жодзінцаў — 12 ачкоў і 4-е месца.
“Смалявічы” здабылі першую перамогу ў вышэйшай лізе — адолелі магілёўскі “Дняпро” з лікам 2:1. Цяпер “Смалявічы” з 6 ачкамі знаходзяцца на 12-м месцы, а ў магілёўцаў 8 ачкоў і 8-е месца.
Раней, 11 траўня гулялі “Мінск” і “Слуцк" — 0:2.
Сёння ў рамках 7 тура пройдуць наступныя матчы: “Шахцёр” — “Іслач”, “Нёман” — “Гарадзея”, БАТЭ — “Тарпеда” (Мінск).
Скончыцца тур у панядзелак, 14 траўня гульнёй “Прамень” — “Дынама” (Мінск).