Браты Аляксей і Ілля Протасы ўпершыню згулялі разам за "Вашынгтон"

25/09/2024 - 06:14

Ілля і Аляксей Протасы / x.com/Capitals

Беларускія хакеісты, браты Аляксей і Ілля Протасы ўпершыню згулялі разам за "Вашынгтон". Гэта быў перадсезонны матч супраць "Бостана" (2:4). Браты гулялі ў розных звёнах, але ў канцы другога перыяду выйшлі на лёд разам. Аляксей мог закінуць шайбу, але патрапіў у штангу. "Гэта мара — быць у адной камандзе. Гэта нешта асаблівае для нас", — сказаў ён.

Аляксею Протасу 23 гады. Ён выступае за "Вашынгтон" з 2021 года. Іллі Протасу 18 гадоў. Сёлета ён падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі