Блогер nelukashenko: Былы прэс-сакратар МУС Яўчар перашоў на працу на БТ

15/02/2019 - 06:39

Былы прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар цяпер працуе ў дырэкцыі інтэрнэт-навінаў на БТ. Пра гэта паведамляецца ў Тэлеграм-канале nelukashenko.

Георгій Яўчар сышоў з пасады прэс-сакратара МУС напрыканцы лістапада 2018 года. Гэтаму папярэднічала шумная гісторыя з тым, што МУС зняла відэаролік, як падлетак просіць прабачэння ў вулічнай статуі гарадавога, якой ён даў аплявуху. У МУС запэўнівалі, што хлопец сам вырашыў папрасіць прабачэння ў статуі. 

Ідэю відэа прыпісвалі акурат Еўчару як прэс-сакратару МУС. Пазней міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у гутарцы з журналістамі паведаміў пра сваё аўтарства гэтай ідэі. 

Яўчар заяўляў, што яго адстаўка ніяк не звязаная з гэтым відэаролікам, а рашэнне пра адстаўку было прынятае ў сувязі з поўнай выслугай гадоў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі