Блогер Ілля Варламаў рэкламуе выбары ў КР — якая цана пытання?

13/05/2026 - 12:35

Ілля Варламаў / кадр з яго праграмы "ЧП"

Расійскі блогер Ілля Варламаў ужо двойчы прарэкламаваў у сваіх відэа выбары ў беларускую Каардынацыйную раду. Еўрарадыё даведалася, колькі можа каштаваць такая інтэграцыя.

Свежы ролік пра галасаванне на выбарах у КР выйшаў у Варламава ўчора. Ён не адрозніваецца ад папярэдняга, таму ў нас узнікла думка, што блогер рэкламуе наш протапарламент хаця і ад чыстага сэрца, але і не за проста так.

Мы запыталіся пра кошт рэкламы ў прадстаўніка Іллі Варламава. І атрымалі вось такі адказ:

"Інтэграцыя — гэта рэкламны ролік даўжынёй 60-120 секунд, які мы цалкам ствараем паводле вашага брыфу. Кошт інтэграцыі на 37-й хвіліне (трэці слот): $4000.

Бліжэйшы вольны слот у ЧП [назва праграмы Варламава. — Еўрарадыё]: 17-га і 24-га траўня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі