Без святла і вады ў Мінску апынуліся больш за 10 тысяч кватэр

25/09/2024 - 19:43

У Мінску за запазычанасць па камуналцы адключаюць святло і ваду / "Мінск-Навіны"

Больш за дзесяць з паловай тысяч сталічных кватэр апынуліся без святла і вады, паведамляе сталічная ЖКГ. Прычына — запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг.

Па стане на 1 верасня камунальнікі адключылі ад электрычнасці 9012 кватэр, а "Мінскводаканал" перакрыў ваду ў 1546 жылых памяшканнях.

Паведамляецца, што на даўжнікоў аформлена 7856 выканаўчых дакументаў, яны накіроўваюцца па месцы атрымання даходаў.

Таксама камунальнікі заяўляюць, што 8970 падобных хадайніцтваў, пададзеных раней, ужо задаволеныя. У прыватнасці, гаворка ідзе пра арышт наяўных грошай, электронных грошай, іншай маёмасці даўжніка; вопісу і (ці) канфіскацыі маёмасці; часовым абмежаванні права на выезд з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі