Без людзей: чаму пусцеюць сёлы і як гэта спыніць

30/10/2019 - 14:46
Жыхаркі вёскі Лохаўшчына Валожынскага раёна Васіліна і Нона / Андрэй Лянкевіч / Еўрарадыё

Струхлелыя хаты, платы, якія пакасіліся, і зарослыя дарогі — такі пейзаж ужо даўно стаў звычайным для многіх вёсак у краінах Усходняй Еўропы.

Запусценне тут пачалося прыкладна чвэрць стагоддзя таму, тады правінцыям давялося прыняць на сябе першы ўдар эканамічных і палітычных крызісаў. Менавіта з іх пачалося знаёмства з беспрацоўем, міграцыяй і энергакрызісам. Многім сёлам так і не ўдалося акрыяць — іх па інерцыі наносяць на карты, але жыцця тут няма. Праўда, ёсць і іншыя — здаецца, сюды пачынаюць вяртацца людзі.

Журналісты незалежных выданняў з пяці краін расказваюць, чаму апусцелі вёскі і як можна з гэтым змагацца.

 

Малдова: "Таму што люблю свабоду"

Апошнія два дамы ў малдаўскім сяле Яленаўка стаяць як быццам на краі Зямлі. Цяжка паверыць, што замест бязмежных палёў, якія атачаюць іх з усіх бакоў сёння, раней тут былі асветленыя ліхтарамі вуліцы, па якіх хадзілі людзі і ездзілі машыны. Была ў Яленаўцы і паліклініка, працавала крама, дзеці хадзілі ў садок і ў школу. Сёння да найбліжэйшага доктара трэба ісці пешшу 40 хвілін, будзённа тлумачыць Валерый Панцыр, жыхар Яленаўкі.

Валерый насуперак усяму застаецца патрыётам роднага сяла і пераязджаць не збіраецца.

Пра тое, як уладкаваны побыт Валерыя і чым ён зарабляе на жыццё, чытайце ў матэрыяле Ziarul de Garda.

 

Азербайджан: апошнія з Джангаіба

Рэйхан дагэтуль жыве ў забытым богам сяле Джангаіб толькі праз недарэчны збег абставін. Але хутка ўсё зменіцца — ужо даўно будуецца дом у райцэнтры, у які хутка пераедзе Рэйхан і яе сям'я. І тады Джангаіб, мабыць, стане 21-м азербайджанскім сялом, у якім зусім не засталося людзей (гэта афіцыйная статыстыка, і яна можа быць прыхарошанай).

З пераездам жыць стане лягчэй, але шмат чаго ўжо не выправіць. Напрыклад, не вярнуць дзяцінства дзвюх дачок Рэйхан, якія фактычна засталіся непісьменнымі з-за таго, што ў Джангаібе не было школы.

Як складалася жыццё людзей у забытым сяле, чытайце ў рэпартажы Мэйдан-ТБ.

 

Украіна: адродзіцца сяло, адродзіцца і краіна?

"Людзі думалі, што крыху заробяць і вернуцца, але асядалі ў гарадах", — тлумачыць Галіна Сабко, актывістка, якая спрабуе прыцягнуць у спусцелае сяло турыстаў і аматараў фальклорнай музыкі. Намаганнямі Галіны і яе аднадумцаў у сяле Аксанаўка цяпер праводзіцца міжнародны музычны фестываль, летась сюды прыехалі 300 турыстаў.

Пра тое, як былая супрацоўніца сельскага дзіцячага садка спрабуе змяніць лёс Аксанаўкі, чытайце ў матэрыяле "Грамадскага".

 

Грузія: турысты не ратуюць

Турысты не ратуюць ад запусцення высакагорнае сяло Шатылі ў Грузіі. Гэтае сяло-крэпасць — адна з галоўных славутасцяў краіны; кожнае лета сюды прыязджаюць тысячы турыстаў. Трэба адзначыць, што едуць тыя, хто не баіцца падарожжа па тутэйшай дарозе — яе адносяць да самым небяспечных у свеце...

Уласна, гэтая дарога — адно з тлумачэнняў, чаму мясцовыя не хочуць жыць у Шатылі.

Пра тое, як жывуць у сярэднявечным сяле сёння і чаму шатыльцаў не спыняюць дзяржаўныя льготы, чытайце ў рэпартажы JAMnews.

 

Беларусь: "Калі б не яны, нас бы ў дом састарэлых забралі"

1800 долараў і 8 гадоў працы спатрэбілася маладой сям'і Жэні і Верасня, каб асталявацца ў вёсцы з камфортам. Яны не адзіныя "новыя вяскоўцы" ў акрузе. Так, жыць у вёсцы па-ранейшаму не заўсёды лёгка, але ўсё больш маладых беларусаў лічаць, што плюсы пераважваюць мінусы.

Пра тое, як не засумаваць у глыбінцы экстраверту і як адбываецца натуральны абмен, чытайце ў рэпартажы Еўрарадыё.

 

Над праектам "Медиасети" працавалі: Дзмітрый Аваліяні, Надзя Апенька, Алеся Біда, Вольга Булат, Ігар Іанэску, Cвятлана Казлова, Даніэла Калмыш, Марыя Калеснікава, Андрэй Лянкевіч, Русудан Паназішвілі, Дзіяна Петрыяшвілі, Давід Піпія, Вікторыя Слабада.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі