"Бессмяротны рускі" аказаўся армянінам (шакіруючае відэа)

25/07/2018 - 11:04

Вялікую папулярнасць апошнім часам набыло відэа, змешчанае на YouTube яшчэ два гады таму. На ім сталявар голымі рукамі датыкаецца да распаленага вадкага металу і не атрымлівае пасля гэтага апёкаў і пашкоджанняў. І гэта не трук. У сацсетках пачалі пісаць пра "бессмяротнага рускага", не зважаючы на тое, што ролік апублікаваў Аркадзь Мгдсян, той самы металург, толькі не рускі, а армянскі.

Як адзначае сайт ria.ru, на відэа можна пабачыць "эфект Лейденфроста". Пры ім вадкасць у кантакце з целам, значна больш гарачым, чым кропка кіпення гэтай вадкасці, стварае ізалявальны пласт пары. І ён засцерагае яе ад хуткага выкіпання. Гэтая пара здольная на долю секунды абараніць скуру ад апёку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі