Беражкова ад далейшага крымінальнага пераследу выратаваў Лукашэнка

28/07/2016 - 16:01

Крымінальны пераслед Уладзіміра Беражкова, былога генменеджара хакейнага клуба "Дынама" (Мінск), быў спынены са згоды кіраўніка дзяржавы. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавялі ў Генеральнай пракуратуры.

Да Беражкова быў ужыты артыкул 881 Крымінальнага кодэкса — вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотным пакрыццём прычыненай шкоды. Дарэчы, з маёмасці спартыўнага функцыянера арышт быў зняты.

Як паведамлялася раней, Беражкова затрымалі ў жніўні 2015 года і абвінавацілі ў завалоданні фінансамі клуба на 1 млрд 90 млн рублёў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. На пачатку 2016 года Следчы камітэт паведаміў, што Беражкоў кампенсаваў прынесеную шкоду. Старшыня Следчана камітэта Іван Наскевіч удакладніў, што Беражкоў (як і яшчэ адзін менеджар клуба — Максім Суботкін) звярнуўся з хадайніцтвам аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

6 красавіка Беражкова выпусцілі з-пад варты пад падпіску ад нявыездзе. Пра тое, што крымінальны пераслед Беражкова спынены, стала вядома сёння, 28 ліпеня.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі