Белстат распавёў, ад чаго паміраюць беларусы

07/04/2019 - 09:33

Ад чаго паміраюць беларусы? Паводле звестак Белстата, болей за палову жыхароў краіны летась памерлі ад хваробаў сістэмы кровазвароту, пры гэтым толькі ў 1,5 тысячы выпадкаў прычынай смерці стаў востры інфаркт міякарда.

15% памерлых у мінулым годзе беларусаў мелі анкалагічныя захворванні. На трэцім месцы — хваробы нервовай сістэмы і органаў адчуванняў.

Мужчыны часцей за жанчын паміраюць ад раку, але ў жанчын часцей чым у мужчын бываюць смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, піша TUT.by

Болей за ўсё памерлых ад раку было ў Мінску — 3503 чалавекі, але ж гэта тлумачыцца колькасцю насельніцтва. Насамрэч у сталіцы самы нізкі каэфіцыент смяротнасці ад гэтай хваробы — 176,2 выпадка на 100 тысяч насельніцтва. Для параўнання — на Віцебшчыне гэты паказнік складае 223,8, на Гомельшчыне — 218,9.

Пры гэтым ад анкалогіі беларусы паміраюць часцей, чым ад вонкавых прычынаў — забойстваў, самазабойстваў, ДТЗ.

Летась 1806 чалавек звялі рахункі з уласным жыццём, 305 сталі ахвярамі забойцаў. У ДТЗ загінулі 759 чалавек. Вялікая колькасць людзей гіне ад атручэння алкаголем — 1476 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі