"Белнафтахім" яшчэ раз павысіў кошты на бензін на 1 капейку

01/06/2019 - 16:15

Канцэрн "Белнафтахім" чарговым разам павысіў кошты на бензін і дызельнае паліва на 1 капейку. З 2 чэрвеня на АЗС будуць такія цэннікі: АІ-92-К5-Еўра — 1,58 руб., АІ-95-К5-Евро — 1,69 руб., АІ-98-К5-Евро — 1,90 руб., ДП — 1,69 руб.

У паведамленні канцэрна адзначаецца, што ў траўні гэтага года была высокая валацільнасць нафтавага рынку — значэнні каціровак 1 барэля нафты маркі Brent змяняліся ад 75 да 62 долараў.  Сярэдняя каціроўка за месяц склала каля 71 долара.

Кошт расійскай нафты, якую пастаўлялі ў траўні на беларускія НПЗ, узрасла на 17% у параўнанні з пачаткам года, а рознічныя кошты выраслі на 9,1%. Пры гэтым у "Белнафтахіме" абяцаюць, што калі ў чэрвені захаваюцца нізкія каціроўкі нафты, то і кошты на бензін могуць знізіцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі