"Белавія" здзейсніла першы прамы рэйс у Індыю

12/08/2023 - 11:33

Так сустракалі супрацоўнікаў "Белавія" ў Дэлі / t.me/belavia_official

Першы прамы рэйс з Беларусі прыбыў у Індыю раніцай 12 жніўня.

Першы рэйс "Белавія" Мінск-Дэлі прайшоў паспяхова: боінг 737-8 прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Індзіры Гандзі а 05.12 паводле мясцовага часу, паведамляе прэс-служба "Белавія".

Час палёту складае 7 гадзін. Білет каштуе ад $350 да $1405 у залежнасці ад даты і класа.

Пакуль "Белавія" сустракаюць у Дэлі з кветкамі, Грузія думае, ці не спыніць супрацоўніцтва з беларускай авіякампаніяй праз новыя санкцыі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі