"Белавія" вярнула тры самалёты Embraer, якія былі ў лізінгу

20/12/2021 - 10:51

"Белавія" вярнула AerCap тры самалёты Embraer (E195-E2), якія з 2020-га былі ў лізінгу, паведамляе otvinta_by. З восені яны знаходзіліся на стаянцы ў Казахстане, днямі рэгістрацыя змянілася на ірландскую, і іх перагналі ў Іспанію.

Яшчэ 7 самалётаў Embraer (4 мадэлі ERJ-175 і 3 мадэлі ERJ-195) — на стаянцы ў Баку.

У пачатку снежня 2021-га авіякампанія "Белавія" трапіла пад новыя санкцыі Еўрасаюза. У ёй прызнаюць, што даводзіцца працаваць у "складаных умовах". Як вядома, неба ЕС для яе закрыта. Да летняга сезона "Белавія" хоча купіць новыя самалёты ва ўласнасць і заключыць дамовы лізінгу з кампаніямі, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі