"Белавія" прадае самалёт амаль за 3 мільёны рублёў

27/09/2024 - 18:54

Самалёт "Белавіі", выстаўлены на аўкцыён / "ИПМ-Торги"

Авіякампанія "Белавія" выставіла на аўкцыён свой апошні пасажырскі Bombardier. Інфармацыя пра яго продаж з'явілася на электроннай гандлёвай пляцоўцы "ІПМ-Таргі", звяртае ўвагу Tochka.

Стартавы кошт самалёта — 2,92 мільёна рублёў. Задатак — 146 тысяч рублёў. Заякі прымаюцца па 24 кастрычніка, таргі прызначаныя на 25 кастрычніка. Прадаваць самалёт будуць без рухавікоў і гарантый.

Пераможца аўкцыёну павінен будзе аплаціць яшчэ і выдаткі — 500 рублёў, а таксама 0,5% кошту як узнагароджанне для арганізатару таргоў.

Паведамляецца, што выпушчаны самалёт быў у 1999 годзе. Ён паспеў палятаць пад сцягамі кампаній з Францыі, Германіі, Канады, ЗША. У 2008 годзе авіялайнер трапіў у Беларусь, дзе на ім ляталі яшчэ дзесяць гадоў. Апошнія пяць гадоў самалёт быў на захоўванні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі