Белавія не будзе адмяняць палёты ў Шарм-эль-Шэйх

09/11/2015 - 15:09

Кіраўніцтва і служба авіябяспекі “Белавія” правялі працоўныя сустрэчы з кіраўнікамі Міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шейх, прадстаўнікамі егіпецкіх спецслужбаў, паліцыі і арміі. Падчас сустрэчы былі правераныя працэдуры па даглядзе пасажыраў, транспарта, багажа і ручной паклажы.

Як распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе Белавіі, на дадзены момант кампанія ў штатным рэжыме будзе працягваць палёты ў Шарм-эль-Шэйх і адмяняць іх у бліжэйшы час не плануецца.

Белавія будзе выконваць чартарныя рэйсы ў штатным рэжыме, паведамілі Еўрарадыё ў кампаніі.

Таксама беларускі бок уводзіць дадатковае інспектаванне палётаў службай бяспекі авіякампаніі. А кожны рэйс будуць суправаджаць супрацоўнікі бяспекі авіякампаніі.

Фота: tvk6.ru/ 24news

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі