“Белавія”: лідар “Пошлой Молли” нам пра крадзеж не паведамляў

03/10/2018 - 13:06

Украінскі вакаліст гурта “Пошлая молли” Кірыл Бледны распавёў пра крадзеж буйной сумы грошай у мінскім аэрапорце. Па яго словах, з заплечніка, які ён здаваў у багаж, знікла 300 тысяч расійскіх рублёў (каля $5000). Сваім сябрам музыка раіць ніколі не карыстацца паслугамі мінскага аэрапорта і авіякампаніі “Белавія”.

У “Белавіа” Еўрарадыё паведамілі, што Бледны не звяртаўся да іх з прэтэнзіямі:

“Афіцыйны зварот, якія павінны рабіць пасажыры праз непаладкі з багажом, да нас не паступаў. Ён ляцеў па маршруце Кіеў—Мінск—Санкт-Пецярбург.

Канчатковы пункт прызначэння — аэрапорт “Пулкава”, дзе, хутчэй за ўсё, ён і выявіў знікненне”.

У расійскім аэрапорце “Пулкава” Еўрарадыё паведамілі, што і да іх заява пра крадзеж не паступала. Пра здарэнне з музыкам там чуюць упершыню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі