"Белавія" аб'явіла, што аднаўляе палёты ў Алматы з 15 студзеня. Яны былі спынены падчас нядаўняга палітычнага крызісу ў Казахстане (з 6-га студзеня). Алматы якраз быў эпіцэнтрам сутыкненняў і палёты туды былі небяспечныя, а пасля і немагчымыя — аэрапорт часова быў закрыты.
Авіякампанія паведамляе, што з-за дзеяння ў Алматы каменданцкага часу ўнесла змены ў расклад рэйсаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут