Беларусы займаюць 47-е месца ў свеце па веданні англійскай мовы

28/01/2020 - 14:55

Апублікаваны штогадовы English Proficiency Index, які даследуе веданне англійскай мовы ў свеце. Беларусы ў ім па выніках 2019-га займаюць толькі 47-е месца, а гэта нізкі ўзровень. Сярод нашых суседзяў далёка наперадзе палякі (11-е месца), літоўцы (21-е) і латышы (32-е). Калі верыць даследаванню, горш за беларусаў ведаюць англійскую мову жыхары Расіі і Украіны — адпаведна 48-е і 49-е месцы.

Першае месца ў сусветным рэйтынгу (у ім прысутнічае сотня краін) займаюць Нідэрланды. Далей ідуць Швецыя (гэтая краіна лідыравала ў 2018-м) і Нарвегія.

Цікава, што жыхары Мінска "памяркоўна" валодаюць англійскай мовай. У дастатковай меры на ёй гавораць амаль 54% яе жыхароў, сцвярджаюць складальнікі рэйтынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі