Улады Беларусі на год падоўжылі "прадуктовае эмбарга"

27/12/2023 - 06:52

Беларусь падоўжыла харчовае эмбарга, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусь працягнула забарону на прадукты з “недружалюбных краін”. Эмбарга падпісанае да 31 снежня 2024 года.

Абмежаванні на ўвоз харчовых тавараў з заходніх краін Беларусь увяла ў снежні 2021 года. Санкцыі былі ўведзеныя супраць краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі, Швейцарыі, Сербіі ды Ліхтэнштэйна.

Пад забаронай застаюцца мясныя і малочныя прадукты, садавіна і гародніна, кава, салодкія тавары, алкаголь і г.д. У 2023 пад санкцыі трапіла польскае і літоўскае піва.

Беларусь лічыць, што ўсе імпартныя прадукты можна паспяхова замяніць айчыннымі. Толькі на яблыкі з "недружалюбных краін" эмбарга здымаюць з 1 красавіка па 31 ліпеня 2024 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі