Беларускія прафсаюзы вырашылі павесяліцца ў стылі ГУЛАГа

22/08/2022 - 15:52
Не, гэта не постіронія / фота з турзлёту

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі зладзіла ў выходныя рэспубліканскі турыстычны злёт.

Адной з "разынак" турзлёту аказалася пляцоўка прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый. Яе аформілі ў стылі савецкага ГУЛАГа і назвалі адпаведна — "Прафсаюз строгага рэжыму".

"Аўтары" пляцоўкі самі выходзілі ў аранжавых касцюмах, падобных да турэмных. Ну а госці маглі "адпачыць" на стылізаваных нарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі