Беларускія фрыстайлісты заваявалі два медалі на этапе Кубка свету ў Кітаі

18/12/2016 - 14:28

Беларускія фрыстайлісты заваявалі дзве ўзнагароды на другім этапе Кубка свету ў кітайскім Бейда Лейк. Максім Гусцік сёння паказаў трэці вынік, набраўшы 111,51 бала. Пераможцам стаў кітайскі спартсмен Кі Гуан Пу, серабро ў яшчэ аднаго кітайца, Жон Гін Лю.

Іншыя беларускія лыжныя акрабаты занялі ў сённяшніх спаборніцтвах наступныя пазіцыі: Арцём Башлакоў — 11 месца, Станістаў Гладчанка — 15 месца, Антон Кушнір — 23 месца.

Напярэдадні Кушнір, які з’яўляецца алімпійскім чэмпіёнам, выйграў спаборніцтвы стартавага этапу кубкавага сезону з вынікам 115,05 бала.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі