5 сакавіка беларускія біятланісты занялі ў эстафеце на 8-м этапе Кубка свету ў Чэхіі восьмае месца. У складзе нашай каманды выступалі Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Максім Верабей і Дзмітрый Лазоўскі.
Перамогу святкавала зборная Германіі. Беларусы дапусцілі на агнявых рубяжах адзін промах, выкарысталі сем дадатковых патронаў і адсталі ад пераможцаў на 3 хвіліны 26,6 секунды.
Напярэдадні беларускія біятланісткі ўзялі ў эстафеце срэбра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.