Беларускія біятланісткі зноў засталіся без медалёў

15/02/2018 - 09:51

15 лютага на Алімпіядзе ў біятланістак прайшла індывідуальная гонка. На жаль, беларускія спартоўкі зноў не трапілі ў лік пераможцаў. 

Першае месца заняла шведка Ханна Оберг, Анастасія Кузьміна са Славакіі апынулася на другім, а немка Лаура Дальмаер атрымала бронзу. 

У беларусак найлепшы паказчык — у Надзеі Скардзіна: яна заняла 10-е месца (1 штрафная хвіліна). Дар'я Домрачава з чатырма штрафнымі хвілінамі апынулася на 27-м месцы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі