Беларускія банкі праінфармуюць грамадзян, у якіх банкаматах будуць новыя грошы

11/06/2016 - 12:16

Беларускія банкі загадзя праінфармуюць грамадзян, у якіх банкаматах будуць новыя грошы. Пра гэта на старонках газеты "Банкаўскі веснік" паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абароту Нацбанка Сяргей Гайко. Мяркуецца, што гэта будуць банкаматы ў адміністрацыйных установах, гандлёва-забаўляльных цэнтрах, месцах правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, 1 ліпеня 2016 года ў нашай краіне правядуць дэнамінацыю. З'явяцца новыя грошы (узору 2009 года). Банкі будуць інфармаваць пра тое, у якіх банкаматах іх можна будзе зняць, на афіцыйных сайтах, інфармацыйных стэндах і на экранах банкаматаў. Ім рэкамендавана выкарыстоўваць банкноты наміналамі 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў (з абавязковай загрузкай банкнот наміналам 5 рублёў).

Паводле прагнозаў Нацбанка, на 1 ліпеня ў абароце будзе знаходзіцца каля 600 мільёнаў асобнікаў "старых" банкнот. Каб іх замяніць, спатрэбіцца каля 80 млн "новых" банкнот і 400 млн манет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі