Беларускія банкі пачалі ўводзіць плату для расіян за адкрыццё рахункаў

16/09/2022 - 08:59

Беларускія банкі пачалі ўводзіць падвышанную плату для расіян за адкрыццё рахункаў. У прыватнасці, на такі крок пайшоў БелВЭБ.  Банк "змяніў плату за адкрыццё рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце фізічнымі асобамі-нерэзідэнтамі РБ", гаворыцца у паведамленні, змешчаным у Telegram установы. 

З 15 верасня замежнікі мусяць заплаціць за адкрыццё рахунка 300 рублёў. Выключэнне складаюць толькі рахункі  ў рамках "зарплатных праектаў". Іх па-ранейшаму для замежнікаў будуць адкрываць бясплатна. 

Нагадаем, пасля увядзення санкцый супраць Расіі на фоне вайны з Украінай з расійскага рынку сышлі Visa і Mastercard. А расіяне пачалі ездіць у суседнія краіны, каб адкрыць рахункі і атрымаць картку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі