Беларускіх спартоўцаў дапусцілі да Паралімпіяды-2024 у Парыжы

29/09/2023 - 16:24

Паралімпійцы / pexels.com

Беларускім і расійскім спартоўцам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях у Парыжы, якія адбудуцца ў 2024-м. Большасць сябраў Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) прагаласавала супраць татальнага "бана", перадае Радыё "Свабода".

Яны выступяць у нейтральным статусе і толькі ў адзіночных відах спорту.

Санкцыі на Беларусь і Расію МПК увёў у 2022 годзе пасля маштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, якое падтрымаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Расійскім і беларускім спартоўцам было забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Акрамя таго, была прыпыненая дзейнасць Паралімпійскіх камітэтаў абедзвюх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі