Беларускі стралок Ілля Чаргейка заняў на Алімпіядзе 6-е месца

08/08/2016 - 16:42

Беларускі стралок Ілля Чаргейка заняў на Алімпіядзе 6-е месца. У панядзелак у кваліфікацыі стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі (з 10 метраў) ён быў 8-м, набраў 625,5 ачкоў. Кітайца Цао Іфэя, у якога 9-е месца, беларус абагнаў толькі па дадатковых паказчыках. У каментары "Прессболу" 23-гадовы мінчук Чаргейка ацэньвае сваё выступленне ў кваліфікацыі як "бліскучае". "Калі пасля старту пачаліся арэлі, увогуле думаў, што звар'яцею. Не ведаю, як вытрымаў", — сказаў беларускі алімпіец.

Лепшымі ў кваліфікацыі былі прадстаўнікі Італіі, Расіі і Харватыі. У фінал таксама прайшлі два прадстаўнікі Украіны, стралкі з Венгрыі і Індыі.

Уключыцца ў барацьбу за медалі ў беларуса не атрымалася. Яго вынік — 121,6 і шосты радок, што можна разглядаць як поспех спартсмена. Тройка прызёраў выглядае наступным чынам: 1. Нікола Капрыяні (Італія) — 206,1; 2. Сяргей Куліш (Украіна) — 204,6; 3. Уладзімір Масленікаў (Расія) — 184,2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі