Беларускі футбольны трэнер Алег Дулуб пакідае львоўскія “Карпаты”

11/06/2017 - 13:38

Беларускі футбольны трэнер Алег Дулуб вымушаны пакінуць львоўскія “Карпаты”. Такая інфармацыя з’явілася на сайце клуба. У ёй анансуецца інтэрв’ю спецыяліста, якое выйдзе ў панядзелак, 12 чэрвеня на тэлеканале ZIK. Менавіта ў гэтым інтэрв’ю Дулуб мае распавесці аб прычынах, якія прымусілі прыняць яго такое рашэнне, пра свае стасункі з кіраўніцтвам клуба і пра тое, якой ён бачыць будучыню “Карпат”.  

Алег Дулуб раней трэніраваў беларускіх “Крумкачоў”, але ў мінулым годзе перайшоў у “Карпаты”, якія выступаюць ва ўкраінскай прэм’ер-лізе. Па выніках мінулага сезона львоўская каманда заняла 7-е месца, у бягучым чэмпіянаце знаходзіцца на дзясятым радку турнірнай табліцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі