Беларускі асілак Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд (фота, відэа)

15/01/2016 - 17:11

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд. 15 студзеня ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС на працягу гадзіны спартсмен выціснуў 1410 раз 24-кілаграмовую гіру са становішча лежачы адной рукой напераменку. Лічба папярэдняга рэкорда складала 1200, інфармуе БЕЛТА.

Харанека ўстанавіў свой 147-ы рэкорд. Сённяшняе выступленне ён прысвяціў Дню ратавальніка, які адзначаецца 19 студзеня.

Асілку 54 гады. Ён — ураджэнец Бабруйска. З'яўляецца шматразовым рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінэса.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі