Беларуская мытня спыніла ўвоз 40 тон сыру

13/06/2017 - 05:13

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спыніла незаконны ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС сыру еўрапейскіх марак агульнай вагой 40 тон. Паводле дакументаў, у трох машынах праз мяжу ехаў "сырны прадукт", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

Аднак падчас надгляду супрацоўнікі мытні выявілі, што замест часткі заяўленага "сырнага прадукту" ў аўтамабілях вязуць сыр нямецкай, галандскай і французскай вытворчасці. Кошт яго істотна перавышаў кошт задакументаванага тавару. Калі б махінацыя ўдалася, фірма-ўладальнік зэканоміла б на мытных плацяжах больш за 400 тысяч рублёў. Да таго ж, на сыр не было неабходных дакументаў ветэрынарнага кантролю. 

Агульны кошт "сырнай кантрабанды" ацэньваецца ў 1 млн 200 тысяч рублёў. Мінская рэгіянальная мытня пачала крымінальную справу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі