Беларуская федэрацыя футбола пацвердзіла затрыманне Юрыя Талкачова

10/04/2018 - 08:38

Беларуская федэрацыя футбола пацвердзіла затрыманне Юрыя Талкачова. Яго называюць пазаштатным супрацоўнікам федэрацыі. Пры гэтым адзначаецца, што “прычына затрымання не звязаная з выкананнем ім дамоўных абавязацельстваў перад АБФФ”.

Як інфармавала Еўрарадыё, інфармацыя пра затрыманне 9 красавіка ў Доме футбола ў Мінску Талкачова з’явілася напярэдадні. Праваахоўнікі толькі сказалі, што падазраюць затрыманага ў “сур’ёзным злачынстве”. Вядома, што Юрый Талкачоў летась быў у складзе камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ і ўдзельнічаў у разглядзе скандальнай “справы Верамко”. У снежні 2017-га яго адтуль выключылі.

Беларуская федэрацыя футбола інфармуе, што Талкачоў “па дамове падраду займаўся статыстычным суправаджэннем беларускіх футбольных ліг і на некаторых матчах працаваў у якасці дыктара”. Заяўляецца, што АБФФ “заўсёды адмоўна адносілася да любых формаў супрацьпраўных дзеянняў і гатовая да супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, з якімі знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі