Беларуска Вольга Мазуронак перамагла на марафоне ў Дзюсельдорфе

30/04/2018 - 10:35

Беларуска Вольга Мазуронак перамагла на марафоне ў Дзюсельдорфе (Metro Marathon Düsseldorf). Яна прыбегла на фініш з рэкордным для гэтых спаборніцтваў часам — 2:25:25. Бліжэйшая саперніца, Фаб’ен Амрэйн з Германіі, адстала на 7 хвілін. Трэцяе месца ў Роўз Мару з Кеніі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Мазуронак — рэкардсменка Беларусі ў марафоне з вынікам 2:23:54. Яго яна паказала на Лонданскім марафоне два гады таму, калі на фінішы была чацвёртай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі