Беларусаў на борце ўкраінскага самалёта ў Іране не было

08/01/2020 - 07:50

Грамадзянаў Беларусі на борце ўкраінскага "Боінга", які разбіўся ў Іране, не было. Украінскія СМІ апублікавалі грамадзянства загінулых пасажыраў самалёта. 

Паведамляецца, што ўкраінцаў сярод пасажыраў было толькі два. Большасць пасажыраў былі грамадзянамі Ірана (71) і Канады (73). Акрамя іх на борце былі грамадзяне Германіі (4), Вялікабрытаніі (3), Швецыі (8), Афганістана (6). Экіпаж самалёта складаўся з дзевяці чалавек. 

Прэс-служба МЗС Беларусі пацвердзіла, што нашых суайчыннікаў на борце ўкраінскага "Боінга" не было. 

Пасажырскі "Боінг" авіякампаніі МАУ разбіўся ў ноч на 8 студзеня каля Тэгерана. Пры гэтым загінулі 176 чалавек, якія былі на борце самалёта. Прычынай аварыі назвалі тэхнічную няспраўнасць у рухавіках авіялайнера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі