Альфа Банк, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
Неўзабаве кліентам беларускіх банкаў давядзецца ўключаць геалакацыю, інакш яны не змогуць трапіць у банкаўскія праграмы на сваіх гаджэтах.
Ад 1 ліпеня набудуць моц новыя стандарты фінансавых паслуг і тэхналогій. У Нацбанку заяўляюць, што галоўная мэта такіх зменаў — абарона ад махляроў. Згодна з імі, у антыфрод-сістэмы банкаў ўводзіцца "лічбавы адбітак". Гэта значыць, што будуць фіксавацца геалакацыйныя даныя — з якой прылады заходзіць кліент, з якім IMEI.
Першым пра новаўвядзенне папярэдзіў сваіх кліентаў "Альфа Банк". Ужо з 26 траўня кліент павінен мець доступ да геалакацыі. Запыт на такі доступ з'явіцца пры ўваходзе ў дадатак INSNC з тэлефона або камп'ютара. Дазвол трэба даць адзін раз. Калі кліент не дазволіць доступ, уваход у праграму будзе закрыты з 1 ліпеня.
Паведамляецца, што аналагічныя меры бліжэйшым часам з'явяцца і ў іншых банках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут