Фота: беларуса не пусцілі ў Літву з-за савецкай сімволікі на аўтамабілі

10/01/2017 - 12:46

Беларуса не пусцілі ў Літву з-за савецкай сімволікі на аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў панядзелак. 21-гадовы грамадзянін Беларусі збіраўся ўехаць на літоўскую тэрыторыю на Peugeot 405 праз кантрольна-прапускны пункт Райгардас. На заднім шкле аўтамабіля памежнікі пабачылі налепленую пяціканцовую зорку з сярпом і молатам.

Як інфармуе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы, беларус адмовіўся зняць налепку. Пасля гэтага яму было адмоўлена ва ўездзе ў Літву, і ён вярнуўся ў Беларусь.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі