Беларусь зачыняе генконсульства Украіны ў Брэсце

23/03/2022 - 13:03

МЗС Беларусі вырашыла зачыніць генконсульства Украіны ў Брэсце. Прэс-сакратар міністэрства Анатоль Глаз патлумачыў гэта "фактычнай адсутнасцю персаналу" ў генконсульстве.

Таксама беларускае ведамства прапанавала частцы ўкраінскіх дыпламатаў пакінуць нашу краіну. Канкрэтная лічба не называецца. Украінскія СМІ пішуць, што Беларусь высылае 12 дыпламатаў.

На мінулым тыдні Украіну пакінулі 11 супрацоўнікаў беларускай амбасады.

22 сакавіка КДБ Беларусі заявіў, быццам супрацоўнікі ўкраінскай амбасады ажыццяўлялі агентурную разведку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі