Беларус за сваё жыццё спіць 26,6 года, глядзіць тэлевізар 5,8 года

17/12/2015 - 17:42

Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё спіць 26,6 года, гатуе ежу 2,5 года, а ўжывае яе — 3,9 года, глядзіць тэлевізар 5,8 года, чытае мастацкую літаратуру ўсяго толькі 5 месяцаў. Вынікі даследавання агучыў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Беларусы спяць даўжэй, чым амерыканцы (25 гадоў) і англічане (26 гадоў). А вось на прагляд тэлевізара жыхары ЗША трацяць больш часу, чым беларусы — 9 гадоў, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што сярэдняя працягласць жыцця беларусаў складае 73,2 года.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі