Беларусь выйшла на трэцяе месца па росце долара ў былым СССР

01/09/2026 - 11:23

Валюта / Reuters

Беларусь рэзка паднялася ў рэйтынгу краін былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара. За восем месяцаў 2026 года амерыканская валюта ў Беларусі падаражэла на 4,72% — з 2,9027 да 3,0396 рубля. Па выніках студзеня — ліпеня Беларусь займала толькі сёмае месца.

Больш долар вырас толькі ў Расіі і Украіне. У Расіі курс павялічыўся на 9,43% — з 78,2267 да 85,6007 рубля, ва Украіне — на 5,10%, з 42,3878 да 44,5505 грыўны.

Такім чынам, Беларусь апынулася ў тройцы лідараў разам з Расіяй і Украінай. У Малдове долар вырас на 2,93%, у Латвіі, Літве і Эстоніі, якія ўваходзяць у еўразону, — на 1,33%. Найменшыя змены зафіксаваныя ў Таджыкістане (+0,07%) і Кыргызстане (+0,04%).

Асабліва прыкметным рост быў у жніўні: за месяц долар у Беларусі падаражэў на 4,34%. Больш высокі паказчык быў толькі ў Расіі — 7,19%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі