Беларусь вядзе перамовы па вакцыне Pfizer

20/09/2021 - 12:51

Беларусь вядзе перамовы наконт закупкі супрацькаранавіруснай вакцыны Pfizer. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч

Міністр заявіў, што ў Беларусі дастаткова вакцын супраць COVID-19. 

"Ёсць расійска-беларускі "Спутник", кітайская вакцына, яшчэ аднакампанентны "Спутник Лайт" паступае ў рэгіёны. Вядуцца перамовы па Pfizer. Пры гэтым, ёсць публікацыі, якія кажуць, што вектарная вакцына мае больш працяглы эфект. Я папрасіў тураператараў правесці сацапытанне, колькі чалавек хочуць ім прышчапіцца, адсюль і будзем рабіць высновы", — перадае яго словы прэс-служба Мінздароўя.

Піневіч дадаў, што ў Беларусі ідзе чацвёртая хваля каранавіруснай інфекцыі. Пад кавідных хворых перапрафілявана амаль траціна з 100 тысяч наяўных ложкаў у лякарнях краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі