Беларус шантажаваў украінскіх валанцёраў і актывістаў

28/07/2026 - 13:42

Юрый Захараў / klevfishing.com.ua

Ва Украіне беларуса Юрыя Захарава абвінавацілі ў вымагальніцтве ва ўмовах ваеннага становішча і махлярстве з выкарыстаннем лічбавай тэхнікі, перадае Радыё Свабода.

Нашаму суайчынніку пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Абвінавачванне выставілі яшчэ ў 2025 годзе, але тады Захараў ужо выехаў за межы Украіны. Цяпер следству стала вядома, што хутчэй за ўсё ён знаходзіцца ў Чарнагорыі.

Паводле следства, беларус займаўся "чорным піярам": разам з жонкай Аляксандрай публікаваў на падкантрольных сайтах і ў ананімных тэлеграм-каналах матэрыялы, якія дыскрэдытуюць украінскіх палітыкаў, валанцёраў, журналістаў. Таксама ён вымагаў грошы за выдаленне артыкулаў.

Справу на Захарава завялі пасля заявы дырэктара фонду "Батальён Валанцёр" Уладзіміра Яроменкі аб дыскрэдытацыі самога фонду і яго заснавальніка, ваеннага журналіста і валанцёра Рамана Бачкалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі