Краўчанка: перамовы з ЕС па пытанні рэадмісіі — на "фінальным этапе"

28/03/2019 - 10:22

МЗС Беларусі аптымістычна ставіцца да перспектываў завяршэння перамоў з ЕС па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта на канферэнцыі “Пераасэнсаванне суверэнітэту ў сучасным свеце” распавёў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Ён спадзяецца, што пагадненне будзе падпісана да таго моманту, як кошт шэнгенскай візы вырасце да 80 еўра.

Я лічу, што мы знаходзімся на цалкам пазітыўным трэке ўзаемадзеяння з еўрапейскім бокам. І я зыходжу з таго, што мы паспеем”, — сказаў намеснік міністра.

Па словах Краўчанкі, па пытанні рэадмісіі перамовы знаходзяцца на “фінальным этапе, хаця ніякіх гарантый даваць не хацелася б, таму што гэта двухбаковы працэс”.

Я з аптымізмам гляджу на перспектыву заключэння гэтага пакета пагадненняў, — заявіў Краўчанка. — Пакуль што трэба завяршыць перамовы. Калі? Я спадзяюся, што ў гэтым годзе. Чым раней, тым лепей. Але ўсё ж так хутка гэта не бывае, таму я назваў размытыя тэрміны”.

22 сакавіка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС амаль гатовае да падпісання. Па яго словах, па дакуменце былі спрэчныя моманты, але атрымалася прыйсці да сумеснага рашэння, якое дазваляе ў бліжэйшы час падпісаць дамову.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі